рэпры́за
(фр. reprise = аднаўленне, паўтарэнне)
1) паўтарэнне аднаго з раздзелаў музычнага твора, а таксама нотны знак гэтага паўтарэння;
2) кароткі жартоўны нумар, які выконваюць клоуны або іншыя артысты размоўнага жанру ў цырку і на эстрадзе;
3) паўторны ўдар у фехтаванні;
4) пераход каня на алюр пасля ўзяцця перашкоды.
рэпры́нт
(англ. reprint = перадрук)
рэпрадуктаванне тэкстаў, чарцяжоў электраграфічным спосабам.
рэпрэзента́нт
(лац. repraesentans, -ntis)
кніжн. прадстаўнік каго-н., чаго-н.
рэпрэзентаты́ўны
(фр. représentatif, ад лац. repraesentare = прадстаўляць)
які мае ўласцівасці цэлага, з’яўляючыся яго часткай; характэрны.
рэпрэзента́цыя
(лац. repraesentatio)
кніжн. прадстаўніцтва каго-н., чаго-н.
рэпрэса́ліі
(с.-лац. represaliae, ад лац. reprehendere = затрымліваць)
кніжн. прымусовыя меры з боку адной дзяржавы ў адносінах да другой у адказ на неправамерныя дзеянні.
рэпрэсі́ўны
(ад рэпрэсія)
карны; які ставіць мэту прыпынення, прыдушэння чаго-н.
рэпрэ́сія
(лац. repressio = стрымліванне)
карная мера, пакаранне, якое прымяняецца дзяржаўнымі органамі.