Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотадыёд

(ад фота- + дыёд)

двухэлектродны паўправадніковы прыбор, дзеянне якога грунтуецца на выкарыстанні фотаэфекту.

фотаіаніза́цыя

(ад фота- + іанізацыя)

іанізацыя газу, выкліканая электрамагнітным выпрамяненнем.

фотаілюстра́цыя

(ад фота- + ілюстрацыя)

ілюстрацыя чаго-н. у выглядзе фатаграфічнага здымка.

фотаінфарма́цыя

(ад фота- + інфармацыя)

інфармацыя, якая ажыццяўляецца сродкамі фатаграфіі, прадстаўленая ў фотаздымках.

фотака́др

(ад фота- + кадр)

асобны здымак на фотаплёнцы.

фотака́мера

(ад фота- + камера)

1) частка фотаапарата, якая з’яўляецца святлонепранікальнай каробкай з аб’ектывам;

2) тое, што і фотаапарат.

фотакарэспандэ́нт

(ад фота- + карэспандэнт)

фатограф, які робіць здымкі для якога-н. перыядычнага выдання.

фотакарэспандэ́нцыя

(ад фота- + карэспандэнцыя)

карэспандэнцыя для часопіса або газеты ў выглядзе фатаграфічных здымкаў.

фотакато́д

(ад фота- + катод)

катод фотаэлемента, які выпраменьвае электроны пад дзеяннем святла.

фотакера́міка

(ад фота- + кераміка)

упрыгожанні на керамічных вырабах, нанесеныя спосабам фатаграфіі.