Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фалі́кулы

(лац. folliculus = мяшочак)

пузыраватыя ўтварэнні ў органах пазваночных жывёл і чалавека, якія выконваюць розныя функцыі, напр. ф. яечніка, шчытападобнай залозы, валасоў, лімфатычныя вузлы і інш.

фа́лінь

(гал. vanglijn)

трос, якім шлюпка прывязваецца да прыстані або да борта судна.

фалі́я

(парт. folia)

народны танец і танцавальная песня партугальскага паходжання.

фалія́нт

(ням. Foliant, ад лац. folium = ліст)

1) кніга фарматам у палавіну папяровага аркуша (гл. таксама ін-фоліо);

2) тоўстая кніга вялікага фармату.

фало́пія

(н.-лац. fallopia)

травяністая расліна сям. драсёнавых з шурпатым сцяблом і зялёнымі кветкамі, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; пустазелле.

фалрэ́п

(гал. valreep)

трос, які замяняе парэнчы пры ўваходных трапах на суднах.

фальбо́на

(польск. falbana, ад фр. falbala)

палоска матэрыялу, прышытая зборкамі да спадніцы, фартуха і інш.

фальва́рак

(польск. folwark, ад ням. Vorwerk)

1) панская гаспадарка з комплексам будынкаў у феадальнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім;

2) уст. невялікая сядзіба пана, хутар.

фалькане́т

(іт. falconetto)

старадаўняя дробнакаліберная гармата, што страляла свінцовымі снарадамі.

фальклары́ст

(ад фалькларыстыка)

спецыяліст па фальклору.