фо́сфар
(лац. phosphorus, ад гр. phosphoros = святланосны)
хімічны элемент, які існуе ў трох разнавіднасцях (белы, чырвоны, чорны ф.) і выконвае важную ролю ў жыццядзейнасці раслінных і жывёльных арганізмаў, выкарыстоўваецца ў запалкавай прамысловасці, металургіі, медыцыне, пры вырабе фосфарных угнаенняў і інш.
фосфарабактэры́н
(ад фосфар + бактэрыі)
бактэрыяльнае ўгнаенне, якое ўтрымлівае споры бактэрый, здольных пераводзіць арганічныя фосфарныя злучэнні глебы ў даступныя для раслін формы.
фосфараско́п
[ад фосфар(эсцэнцыя) + -скоп]
прыбор для назірання фасфарэсцэнцыі.
фосфарыла́зы
(ад фосфар)
ферменты, якія каталізуюць расшчапленні і зваротны сінтэз гліказідных сувязей асобных біялагічна важных злучэнняў (глікагену, крухмалу і інш.); выконваюць важную ролю ў вугляводным абмене.
фот
(гр. phos, -otos = святло)
адзінка вымярэння шчыльнасці светлавога патоку або ступені асветленасці якой-н. паверхні ў СГС сістэме адзінак, роўная асветленасці, якую стварае светлавы паток у 1 люмен, раўнамерна размеркаваны па плошчы 1 см2.
фота-
(гр. phos, -otos = святло)
першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «які дзейнічае пры дапамозе святла», «заснаваны на дзеянні святла», «фатаграфічны».
фотааб’екты́ў
(ад фота- + аб’ектыў)
аб’ектыў фатаграфічнага апарата.
фотаапарату́ра
(ад фота- + апаратура)
прыстасаванні, апараты, неабходныя для фатаграфавання.
фотаатэлье́
(ад фота- + атэлье)
атэлье, дзе робяць па заказу фотаздымкі і фатаграфіі.