Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жагна́ць

(польск. żegnać, ад ням. segnen)

1) хрысціць крыжам каго-н., што-н.;

2) благаслаўляць.

жадэі́т

(фр. jadeite)

мінерал, які належыць да групы манаклінных піраксенаў, сілікат натрыю і алюмінію зялёнага, белага ці карычневага колеру; каштоўны вырабны камень.

жак

(польск. żak < с.-в.-ням. sac, ад лац. saccus)

рыбалоўная прылада — нерат з двума крыламі.

жака́рд

[фр. J. Jacquard = прозвішча фр. вынаходцы (1752—1834)]

тканіна з вельмі складаным буйнаўзорыстым малюнкам, вытканая на спецыяльнай (жакардавай) машыне.

жаке́й

(англ. jockey)

1) прафесіянальны яздок на конных скачках;

2) спецыяліст па трэнінгу коней-скакуноў;

3) артыст цырка, які выконвае на неасядланым кані акрабатычныя трукі.

жаке́рыя

(фр. Jacquerie, ад Jacques Bonhomme = Жак-Прасцяк, зняважлівая мянушка, якою дваране называлі сялян)

антыфеадальнае сялянскае паўстанне ў Францыі ў 1358 г.

жаке́т

(фр. jaquette)

верхняя жаночая вопратка, карацейшая за паліто.

жако́

(фр. jacquot)

шэры афрыканскі папугай з ярка-чырвоным хвастом.

жако́б

(фр. Jacob = прозвішча сям’і французскіх майстроў мастацкай мэблі 18 — пач. 19 ст.)

стыль мэблі чырвонага дрэва з накладнымі бронзавымі або латуннымі аздобамі.

жаланёры

(фр. jalonneur = літар. расстаноўшчык вех)

салдаты ў царскай арміі, якія на вучэнні або на парадзе расстаўляліся па лініі пастраення і руху войск; лінейныя (гл. лінейны 4).