Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фо́лдэр

(ад англ. fold = складка)

1) нясшытая кніжачка, буклет, брашура, часцей за ўсё рэкламная;

2) фальцавальная машына (гл. фальцаваць 1).

фо́ліевы

(ад англ. folium = ліст);

ф-а кіслата — водарастваральны вітамін, які ў якасці каферменту ўдзельнічае ў рэакцыях сінтэзу азоцістых злучэнняў, у працэсе кроваўтварэння.

фо́ліо

[ад лац. (in)folio = у аркуш]

1) кніга або часопіс памерам у аркуш. або палову аркуша;

2) правая і левая старонкі ў рахунковай кнізе, што маюць адзін і той жа парадкавы нумар.

фо́ліс

(лац. follis = грашовы мяшок)

манета краін Еўропы ў старажытнасці і сярэднія вякі.

фо́льга

(польск. folga, ад лац. folium = ліст)

1) вельмі тонкі металічны ліст (з волава, свінцу, алюмінію, бронзы) для вырабу кандэнсатараў, электродаў, а таксама для ўпакоўкі харчовых прадуктаў;

2) тонкая папера, пакрытая металічным парашком, якая ўжываецца для ціснення пераплётаў.

фо́лькетынг

(дацк. folketing)

ніжняя палата парламента (рыгсдага) у Даніі да 1953 г. (верхняя ландстынг); з 1953 г. — аднапалатны парламент у Даніі.

фо́лькланд

(англ. folkland = народная зямля)

асноўная форма абшчыннага землеўладання ў сярэдневяковай Англіі.

фо́льксштурм

(ням. Volkssturm)

тэрарыстычнае апалчэнне, створанае ў фашысцкай Германіі ў 1944 г. на базе татальнай мабілізацыі ўсіх мужчын ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў.

фо́ма

(н.-лац. phoma)

недасканалы грыб сям. сфероідных, які развіваецца ў глебе, на адмерлым лісці і гнілой ігліцы, у вадаёмах.

фо́мес

(н.-лац. fomes)

губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на аслабленых дрэвах, сухастоі, ламаччы і пнях лісцевых парод у лясах і парках.