Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэлье́фны

(ад рэльеф)

1) які выступае над паверхняй, выпуклы;

2) перан. выразны, ясны.

рэлякса́нты

(лац. relexans, -ntis = які памяншае, аслабляе)

тое, што іміярэляксанты.

рэлякса́цыя

(лац. relaxatio = памяншэнне, аслабленне)

паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл.

рэляксі́н

(ад лац. relaxare = памяншаць, аслабляць)

гармон млекакормячых і чалавека, які выпрацоўваецца яечнікамі і плацэнтай і садзейнічае расслабленню тазавых звязак і гэтым самым нармальнаму працяканню родаў.

рэлятыві́зм

(ад лац. relativus = адносны)

1) прынцып адноснасці чалавечых ведаў;

2) філасофскае вучэнне, якое адмаўляе магчымасць аб’ектыўнага пазнання свету на падставе адноснасці ўсіх нашых ведаў.

рэляты́ўны

(лац. relativus)

адносны.

рэля́цыя

(лац. relatio = паведамленне, даклад)

1) данясенне аб баявых дзеяннях, дыпламатычных перагаворах;

2) апісанне баявога подзвігу якой-н. асобы ў дакуменце, у якім асоба прадстаўляецца да ўзнагароды.

рэманта́нтнасць

(ад рэмантантны)

здольнасць раслін на працягу вегетацыйнага перыяду цвісці і даваць плады некалькі разоў.

рэманта́нтны

(фр. remontant = які паднімаецца)

здольны цвісці і даваць плады некалькі разоў на працягу вегетацыйнага перыяду (аб маліне, суніцах, ружы і некаторых іншых раслінах).

рэманцёр

(фр. remonteur)

афіцэр дарэвалюцыйнай рускай арміі, які займаўся закупкай коней для войска.