Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фло́кены

(ням. Flocken)

дэфекты ўнутранай будовы сталі ў выглядзе тонкіх звілістых трэшчын.

фло́кулы

(лац. flocculus = жмуток)

светлыя і цёмныя плямы, якія заўважаюцца на Сонцы ў монахраматычным святле пэўнай даўжыні хвалі, напр. у праменях кальцыю і вадароду.

флор

(англ. floor)

папярочная бэлька на дне судна, да канцоў якой мацуюцца шпангоўты.

фло́ра

(н.-лац. flora, ад лац. Flora = імя багіні кветак і вясны ў старажытнарымскай міфалогіі)

1) сукупнасць усіх відаў раслін якой-н мясцовасці ці якога-н. геалагічнага перыяду;

2) сукупнасць бактэрыяльных відаў, што насяляюць кішэчнік.

флорагене́тыка

(ад флора + генетыка)

раздзел батанікі і фларалогіі, які вывучае гісторыю і сучаснае развіццё флор зямнога шара ў сувязі з эвалюцыяй раслін той або іншай флоры ў пэўных геагістарычных умовах.

флораглюцы́н

(ад гр. chloros = жоўта-зялёны + glykys = салодкі)

арганічнае злучэнне, трохатамны фенол, бясколернае або жаўтаватае крышталічнае рэчыва.

флорыміцы́н

(ад. гр. chloros = жоўта-зялёны + -міцын)

лекавы прэпарат, антыбіётык, які ўжываецца як процітуберкулёзны сродак.

флот

(фр. flotte, гал. vloot)

1) сукупнасць суднаў па тыпу, прыналежнасці, раёну плавання (напр. парусны ф., ваенна-марскі ф., прамысловы ф., гандлёвы ф.);

2) тое, што і авіяцыя 2.

флу́ер

(рум. fluier)

духавы музычны інструмент тыпу флейты, пашыраны ў Малдове і балканскіх краінах.

флюарагра́фія

[ад флюар(эсцэнцыя) + -графія]

метад рэнтгенадыягностыкі, які заключаецца ў фатаграфаванні рэнтгенаўскага адлюстравання органаў чалавечага цела з флюарэсцыруючага экрана на плёнку.