Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэкрэацы́йны

(ад рэкрэацыя)

прызначаны для карыстання ў час адпачынку.

рэкрэа́цыя

(лац. recreatio = адпачынак)

1) перапынак паміж урокамі, лекцыямі;

2) дзейнасць чалавека ў вольны час, накіраваная на аднаўленне і ўмацаванне здароўя, фізічных і духоўных сіл, працаздольнасці.

рэкрэдыты́ў

(ад рэ- + лац. creditum = даверанае)

1) адзыўная грамата ўрада свайму дыпламатычнаму прадстаўніку ў іншай краіне;

2) ліст, які адмяняе акрэдытыў.

рэ́кта

(англ. recto, ад лац. rectus = прамы)

тэкст, надрукаваны толькі на правай старонцы разгорнутай кнігі.

рэкта́льны

(ад лац. rectum = прамая кішка)

які адносіцца да прамой кішкі (напр. р-ыя даследаванні).

рэ́ктар

(лац. rector = кіраўнік)

кіраўнік вышэйшай навучальнай установы.

рэктара́т

(с.-лац. rectoratus)

адміністрацыйна-навучальнае кіраўніцтва вышэйшай навучальнай установы на чале з рэктарам, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта кіраўніцтва.

рэктаскапі́я

(ад лац. rectum = кішка + -скапія)

агляд унутранай паверхні прамой і сігмападобнай кішак пры дапамозе рэктаскопа.

рэктаско́п

(ад лац. rectum = кішка + -скоп)

прыбор з аптычнай і асвятляльнай сістэмамі, які выкарыстоўваецца ў рэктаскапіі.

рэктыфікава́ць

(с.-лац. rectificare = выпраўляць)

ачышчаць вадкія рэчывы ад прымесяў паўторнай перагонкай (напр. р. спірт).