дыста́нцыя
(лац. distantia)
1) адлегласць, прамежак паміж чым-н.;
2) адлегласць па глыбіні паміж вайскоўцамі, вайсковымі падраздзяленнямі ў страі, а таксама паміж машынамі, самалётамі, караблямі ў баявым парадку (параўн. інтэрвал 3);
3) сп. адлегласць паміж стартам і фінішам, паміж баксёрамі на рынгу і інш.;
4) участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага, шашэйнага, воднага пуці.
дысто́рзія
(лац. distorsio = скрыўленне)
расцяжэнне звязак сустава або іх пашкоджанне.
дысто́рсія
(лац. distorsio = скрыўленне)
скажэнне адлюстравання, атрыманага пры дапамозе лінзы або аптычнай сістэмы, з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак; разнавіднасць аберацыі.
дыстрафі́я
(ад дыс- + -трафія)
парушэнне жыўлення тканак, органаў або арганізма ў цэлым, якое прыводзіць да паталагічных змен.
дыстро́фны
(ад дыс- + -трофны);
д-ыя азёры — вадаёмы з малым утрыманнем пажыўных рэчываў.
дыстрыбуты́ўны
(лац. distributivus)
які мае адносіны да дыстрыбуцыі;
д. аналіз — метад лінгвістычнага даследавання, пры якім класіфікацыю моўных адзінак праводзяць у кантэксце.
дыстрыбу́цыя
(лац. distnbutio)
размеркаванне моўных адзінак, сукупнасць фанем, марфем, лексем, якія ствараюць кантэкст.
дыстрыб’ю́тар
(англ. distributor)
незалежны аптовы пасрэднік, які займаецца закупкай прадукцыі з мэтай продажу рознічным фірмам і магазінам, а таксама прамысловым прадпрыемствам, кааператывам, майстэрням для канчатковага спажывання.
ды́стры́кт
(англ. district, ад лац. districtus = выцягнуты)
1) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе дэпартамента, створаная на тэрыторыі былых паветаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў у час заняцця іх французскімі войскамі ў вайну 1812 г.;
2) ніжэйшая адміністрацыйная адзінка судовай або выбарчай акругі ў некаторых краінах (напр. у ЗША, Вялікабрытаніі).
дыстрэ́с-сіндро́м
(ад ды- + стрэс + сіндром)
хвароба нованароджаных у першыя гадзіны жыцця, якая праяўляецца цяжкімі дыхальнымі расстройствамі.