Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

данжо́н

(фр. donjon)

галоўная вежа ў сярэдневяковым замку, якая служыла месцам апошняй абароны і ўкрыццём пры нападзе ворага.

да́ніо

(н.-лац. danio)

рыба атрада карпападобных, якая водзіцца ў прэсных вадаёмах Паўн. і Паўд.-Усх. Азіі; гадуецца ў акварыумах.

данса́нтнасць

(ад фр. dansant = танцавальны)

танцавальнасць, сукупнасць фармальных якасцей музыкі, якія робяць яе зручнай для танца і выяўляюць танец.

да́нсінг

(англ. dancing)

спецыяльнае месца для танцаў у рэстаране або кавярні (у замежных краінах).

да́нсінг-хол

(англ. dancing hall)

танцавальная зала.

данты́ст

(фр. dentiste, ад лац. dens, -ntis = зуб)

зубны ўрач з сярэдняй адукацыяй; зубны тэхнік (параўн. стаматолаг).

даратэа́нтус

(н.-лац. dorotheanthus)

травяністая расліна сям. аізаонавых з вузкім мясістым лісцем і адзіночнымі белымі, ружовымі або аранжавымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

дарашава́ты

(польск. dereszowaty, ад венг. deres)

шэрай масці з прымессю іншых колераў (пра коней).

дарвіні́зм

[ад англ. C. Darwin = прозвішча англ. біёлага (1809—1882)]

вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жывых арганізмаў на Зямлі шляхам натуральнага адбору.

дарвіні́ст

(ад дарвінізм)

паслядоўнік дарвінізму.