Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэзерва́ж

(фр. réservage)

спосаб двухкаляровай афарбоўкі керамічных вырабаў паліваннем іх каляровым ангобам па малюнку, які папярэдне нанесены салам або маслам.

рэзерва́т

(лац. reservatus = захаваны)

1) тэрыторыя, на якой жывёльны і раслінны свет знаходзіцца пад асобай аховай дзяржавы; запаведнік;

2) тое, што і рэзервацыя 1.

рэзерва́цыя

(лац. reservatio = зберажэнне)

1) месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва краіны; існуюць у Паўн. Амерыцы, Паўд. Афрыцы і Аўстраліі;

2) месца часовага скаплення некаторых жывёл (напр. саранчы), звязанага з цыклам развіцця дадзенага тыпу;

3) захаванне чаго-н. у рэзерве.

рэзерві́ст

(фр. réserviste)

ваеннаабавязаны, які знаходзіцца ў запасе, рэзерве.

рэзервуа́р

(фр. réservoir, ад лац. reservare = захоўваць, зберагаць)

ёмістасць для вадкасцей і газаў у выглядзе бака, балона, басейна і інш.

рэ́зерфард

[англ. E. Rutherford = прозвішча англ. фізіка (1871—1937)]

адзінка радыеактыўнасці, якую выцясняе кюры.

рэзідэ́нт

(фр. resident, ад лац. residens, -ntis = які сядзіць на месцы)

1) дыпламатычны прадстаўнік адной дзяржавы ў другой, па рангу ніжэйшы за пасланніка;

2) тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы.

рэзідэ́нцыя

(лац. residentio = месцазнаходжанне)

месца, дзе пастаянна знаходзіцца ўрад, кіраўнік дзяржавы або высокапастаўленая адміністрацыйная асоба.

рэзістагра́фія

(ад лац. resisto = супраціўляюся + -графія)

вымярэнне супраціўлення сасудаў органа або часткі цела крывацёку.

рэзіста́нс

(фр. résistance, ад лац. resistere = супраціўляцца)

актыўнае амічнае супраціўленне пераменнаму электрычнаму току, частка імпедансу.