Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыё-

(лац. radius = прамень)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «які адносіцца да радыё», «звязаны з радыё».

радыёальтыме́тр

(ад радыё- + альтыметр)

прыбор для вызначэння вышыні палёту лятальнага апарата, дзеянне якога заснавана на прынцыпе радыёлакацыі.

радыёама́тар

(ад радыё- + аматар)

той, хто любіць займацца радыётэхнікай і радыёсувяззю.

радыёантэ́на

(ад радыё- + антэна)

тое, што і антэна.

радыёапара́т

(ад радыё- + апарат)

апарат для перадачы, пераўтварэння і прыёму радыёхваляў.

радыёапарату́ра

(ад радыё- + апаратура)

апаратура для перадачы, пераўтварэння і прыёму радыёхваляў.

радыёастрано́мія

(ад радыё- + астраномія)

раздзел астраноміі, які вывучае розныя касмічныя аб’екты шляхам аналізу выпрамененых ці адбітых імі радыёхваляў.

радыёатэлье́

(ад радыё- + атэлье)

магазін, дзе прадаецца радыёапаратура.

радыёаўташту́рман

(ад радыё- + аўташтурман)

аўташтурман, які дзейнічае па сігналах радыёнавігацыйных сродкаў.

радыёбу́й

(ад радыё- + буй)

марскі буй з радыёперадатчыкам, які аўтаматычна перадае радыёсігналы для вызначэння граніц суднаходства.