Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэдэмарка́цыя

(ад рэ- + дэмаркацыя)

аднаўленне пагранічных знакаў на дзяржаўнай граніцы.

рэе́стр

(польск. rejestr, ад с.-лац. registrum, regestrum)

спіс, пералік, а таксама кніга для запісу спраў і дакументаў.

рэестрава́ць

(польск. rejestrować, ад с.-лац. registrare, regestrare)

уносіць у рэестр, запісваць для ўліку.

рэестра́цыя

(польск. registracja, ад с.-лац. registratio, regestratio)

узяцце на ўлік, унясенне ў спіс або кнігу якіх-н. дадзеных, запісаў пра пэўныя факты.

рэжы́м

(фр. régime, ад лац. régimen = улада)

1) дзяржаўны лад, метад кіравання;

2) дакладна ўстаноўлены распарадак жыцця, працы, адпачынку (напр. р. дня, санаторны р.);

3) сістэма правіл, мерапрыемстваў, неабходных для дасягнення пэўнай мэты (напр. р. бяспекі на вытворчасці).

рэжысёр

(фр. régisseur, ад лац. regere = кіраваць)

пастаноўшчык спектакляў, фільмаў, эстрадных ці цыркавых праграм.

рэжэля́цыя

(ад рэ- + лац. gelatio = замярзанне)

1) паўторнае змярзанне крышталёў або асобных масіваў ільду ў месцах іх сутыкнення ва ўмовах высокага ўдзельнага ціску;

2) папераменнае прамярзанне і адтайванне рыхлых вільготных горных парод.

рэзальве́нта

(лац. resolvens, -ntis = які развязвае, вырашае)

функцыя або аператар, якія даюць магчымасць прасцей рашаць якое-н. ураўненне.

рэзальво́метр

(ад лац. resolvere = развязваць, разблытваць + -метр)

прыбор для вызначэння здольнасці фатаграфічных матэрыялаў выразна перадаваць найдрабнейшыя элементы адлюстравання.

рэзалюты́ўны

(лац. resolutivus)

які змяшчае ў сабе канчатковы вывад, рэзалюцыю.