Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэгуля́рны

(лац. regularis = правільны)

1) раўнамерны, які адбываецца праз пэўныя прамежкі часу (напр. р-ая інфармацыя);

2) пастаянны, арганізаваны па ўсіх правілах (напр. р-ая армія); проціл. ірэгулярны.

рэгуля́тар

(ад лац. regulare = уладкоўваць)

1) прыбор для рэгулявання дзеяння машыны, механізма;

2) перан. тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго-н.

рэгуляты́ўны

(ад лац. regula = норма, правіла)

кніжн. які накіроўвае, уносіць парадак, планамернасць у што-н.

рэгуля́цыя

(ад лац. regulare = уладкоўваць)

упарадкаванне, нармалізацыя, рэгуляванне.

рэгу́ры

(англ. regur, ад хіндзі regar = чарназём)

цёмнакаляровыя гліністыя глебы на базальтавых покрывах Дэканскага пласкагор’я ў Індыі.

рэдагава́ць

(польск. redagować, ад лац. redigere = парадкаваць)

1) выпраўляць, апрацоўваць змест і форму якога-н. тэксту пры падрыхтоўцы да друку, для перадачы па радыё і інш.;

2) кіраваць выданнем чаго-н. (напр. р. часопіс).

рэда́ктар

(фр. rédacteur, ад с.лац. redactor = які парадкуе)

1) той, хто правіць, рэдагуе які-н. тэкст пры падрыхтоўцы да друку, для перадачы па радыё і інш.;

2) кіраўнік выдання газеты, часопіса і інш. (напр. галоўны р.).

рэда́кцыя

(фр. rédaction, ад лац. redactus = прыведзены ў парадак)

1) апрацоўка і падрыхтоўка рукапісу да друку;

2) пэўны тэкст або пэўная фармуліроўка, якія чым-н. адрозніваюцца ад падобных тэкстаў або фармуліровак (напр. новая р. статута);

3) група работнікаў, якія займаюцца падрыхтоўкай рукапісу да выдання;

4) калектыў рэдактараў, работнікаў, якія кіруюць перыядычным органам друку;

5) памяшканне, дзе працуюць рэдакцыйныя работнікі.

рэда́н

(фр. redan)

1) старадаўняе палявое ўмацаванне (роў, акоп) у выглядзе павернутага да праціўніка вострага вугла (параўн. флеш);

2) выступ на днішчы быстраходнага катэра ці паплаўка гідрасамалёта.

рэ́дзія

(ад іт. F. Redi = прозвішча іт. біёлага 17 ст.)

адна з лічынкавых стадый развіцця паразітычных чарвей.