Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глюці́н

(лац. gluten, -tinis = клей)

клей жывёльнага паходжання, які выварваюць з храсткоў, сухажылля і інш.

глюціна́нты

(лац. glutinantes — якія склейваюць)

спецыялізаваныя жыгучыя клеткі ў кішачнаполасцевых.

гляды́чыя

[н.-лац. gleditsia, ад I. Gleditsch — прозвішча ням. батаніка (1714—1796)]

лістападнае дрэва сям. бабовых з калючкамі і падоўжаным лісцем, пашыранае ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

гля́нец

(ням. Glanz)

1) бляск начышчанай, палакіраванай або адпаліраванай паверхні;

2) перан. беззаганны выгляд; знешняя культурнасць.

глянцго́льд

(ням. Glanzgold, ад Glanz = бляск + Gold = золата)

вязкая бурая вадкасць, у якой ёсць золата; выкарыстоўваецца для роспісу на фарфоры.

глянцзі́льбер

(ням. Glanzsilber, ад Glanz = бляск + Silber = срэбра)

рэчыва, якое змяшчае плаціну або паладый; выкарыстоўваецца для жывапісу на фарфоры.

глясэ́

(фр. glacé = ледзяны)

1) замарожаны;

кава г. — чорная кава з марожаным;

2) тонкая шаўковая бліскучая тканіна.

гляцые́лаг

(ад лац. glacies = лёд + -лаг)

спецыяліст у галіне гляцыялогіі.

гляцыядыслака́цыя

(ад лац. glacies = лёд + дыслакацыя)

дэфармацыя горных парод, якія ўтвараюць ложа ледніка пад уздзеяннем яго вагі і руху.

гляцыядыяпі́р

(ад лац. glacies = лёд + гр. diapeiro = пранізваю)

антыклінальная складка, якая ўзнікла пад ледніковым уздзеяннем у выніку ўкаранення адных парод у другія.