Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гліказуры́я

(ад гр. glykys = салодкі + -урыя)

выдзяленне цукру з мачой, назіраецца пры цукровым дыябеце, нервовых хваробах, цяжарнасці, а таксама пры празмерным ужыванні цукру.

глікако́л

(ад гліка- + гр. kolla = клей)

тое, што і гліцын.

глікаліпі́ды

(ад гліка- + гр. lipos = тлушч)

тлушчападобныя рэчывы, якія змяшчаюць вугляводы; з’яўляюцца структурнымі элементамі клетачных мембран.

глікапратэі́ды

(ад гліка- + пратэіды)

складаныя бялкі, якія змяшчаюць вугляводныя кампаненты (напр. імунаглабуліны, мукоіды, муцыны).

глікафі́ты

(ад гліка- + -фіты)

расліны незасоленых глеб і прэсных вадаёмаў (параўн. галафіты).

глікемі́я

(ад гліка- + -емія)

наяўнасць цукру ў крыві.

гліко́ліз

(ад гліка- + -ліз)

працэс расшчаплення вугляводаў пры адсутнасці кіслароду пад дзеяннем ферментаў у арганізме чалавека і жывёл.

гліко́ль

[ад гліка- + (алкаг)оль]

двухатамны спірт, бясколерная вадкасць, без паху, салодкая на смак, выкарыстоўваецца як растваральнік, для ахаладжэння рухавікоў і інш.

глінт

(эст. glint)

круты абрыў плато, размешчанага ўздоўж паўднёвага берага Фінскага заліва да Ладажскага возера.

глінтве́йн

(ад ням. gliihender Wein = гарачае віно)

гарачы напітак з чырвонага віна з цукрам і вострымі прыправамі.