Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глабулі́ны

(ад лац. globulus = шарык)

найбольш пашыраная ў прыродзе група простых жывёльных і раслінных бялкоў (пратэінаў).

глабуля́рны

(фр. globulaire, ад лац. globulus = шарык)

шарападобны.

гладые́лус

(лац. gladiolus = невялікі меч)

клубнецыбульная травяністая расліна сям. касачовых з мечападобным лісцем і буйнымі кветкамі розных колераў у коласападобных суквеццях; пашырана ў Еўразіі, Афрыцы; дэкаратыўная; шпажнік.

гладыя́тар

(лац. gladiator)

спецыяльна абучаны раб ці ваеннапалонны, які ў старажытнарымскі перыяд выкарыстоўваўся для ўзброенай барацьбы на арэне цырка.

глазе́т

(ад фр. glacé = глянцаваны)

парча з каляровай шаўковай асновай і вытканымі на ёй залатымі або сярэбранымі ўзорамі.

глазу́ра

(польск. glazura, ад ням. Glasur)

1) шклопадобны сплаў для пакрыцця керамічных вырабаў; паліва;

2) застылы слой цукровага сіропу на мучных вырабах.

глазурава́ць

(ням. glasiercn)

пакрываць глазурай.

глакеншпі́ль

(ням. Glockenspiel, ад Glocke = званочак + Spiel = ігра)

ударны музычны інструмент, гукі якога імітуюць званочкі.

глаксі́нія

(н.-лац. gloxinia, ад P. Gloxin = прозвішча ням. батаніка 18 ст.)

травяністая расліна сям. геснерыевых з апушаным лісцем і буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

гламеруланефры́т

(ад лац. glomus, -meris = клубок + нефрыт)

тое, што і нефрыт.