Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гідно́трыя

(н.-лац. hydnotria)

сумчаты грыб сям. псеўдатруфелевых, які расце на глебе ў хвойных і лісцевых лясах.

гі́днум

(н.-лац. hydnum)

шапкавы базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых, які расце на глебе ў хваёвых і мяшаных лясах; ядомы ў маладым узросце; пеўнік.

гі́дра

(гр. hydra = вадзяная змяя)

1) дзевяцігаловая змяя ў старажытнагрэчаскай міфалогіі; у яе на месцы адсечаных галоў вырасталі новыя;

2) дробная кішачнаполасцевая жывёліна падкласа гідроідных са шчупальцамі вакол рота, пашыраная ў прэсных вадаёмах.

гідра-

(ад гр. hydor = вада)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «вада», «водны», «вадзяны».

гідраавія́цыя

(ад гідра- + авіяцыя)

авіяцыя, аснашчаная гідрасамалётамі.

гідраагрэга́т

(ад гідра- + агрэгат)

агрэгат, які складаецца з гідратурбіны і гідрагенератара.

гідраакумуля́цыя

(ад гідра + акумуляцыя)

назапашванне гідраэнергіі шляхам стварэння запасаў вады ў вадасховішчах верхняга б’ефа.

гідрааку́стыка

(ад гідра- + акустыка)

раздзел акустыкі, які вывучае распаўсюджанне гуку ў вадзе; мае важнае значэнне для гідралакацыі.

гідрааўтама́т

(ад гідра- + аўтамат)

аўтаматычная прылада, у якой вадзяны напор выкарыстоўваецца для сціскання або разрэджвання паветра, а таксама паветра — для паднімання вады.

гідрааўтама́тыка

(ад гідрааўтамат)

комплекс тэхнічных сродкаў для стварэння сістэм аўтаматычнага кіравання аб’ектамі і тэхналагічнымі працэсамі з дапамогай рабочай вадкасці пад ціскам.