Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыепратэ́ктары

(ад радые- + пратэктар)

рэчывы, увядзенне якіх у арганізм перад апраменьваннем змяншае ўздзеянне іанізуючага выпрамянення.

радыерэзістэ́нтнасць

(ад радые- + рэзістэнтнасць)

здольнасць арганізма, асобных тканак або клетак вытрымліваць высокія дозы іанізуючага выпрамянення.

радыесенсібіліза́цыя

(ад радые- + сенсібілізацыя)

павышэнне адчувальнасці арганізмаў да іанізуючага выпрамянення пад уздзеяннем хімічных або фізічных фактараў.

радыескапі́я

(ад радые- + -скапія)

прасвятленне цел рэнтгенаўскімі прамянямі, якое праводзіцца ў медыцыне і тэхніцы.

радыетаксемі́я

(ад радые- + таксемія)

атручванне арганізма радыеактыўнымі рэчывамі.

радые́тэа́тр

(ад радыё- + тэатр)

1) калектыў, які ажыццяўляе пастаноўку і выкананне спектакляў для перадачы па радыё;

2) адна з формаў радыёвяшчання на аснове драматургічных твораў.

радыетэрапі́я

(ад радые- + тэрапія)

лячэнне з дапамогай іанізуючых выпрамяненняў; выкарыстоўваецца пераважна пры злаякасных пухлінах.

радыефатагра́фія

(ад радые- + фатаграфія)

фатаграфічная рэгістрацыя змен радыеактыўных элементаў, якая дае радыеаўтограф.

радыеэкало́гія

(ад радые- + экалогія)

навука, якая вывучае ўзаемасувязі паміж радыеактыўнасцю асяроддзя і жыццём арганізмаў.

ра́дыё

(лац. radius = прамень)

1) спосаб перадачы інфармацыі на адлегласць пры дапамозе электрамагнітных хваляў;

2) сукупнасць прыбораў і прыстасаванняў для прыёму электрамагнітных хваляў, якія пасылаюцца радыёстанцыяй.