Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гепатаге́нны

(ад гр. hepar, -atos = печань + -генны)

які адносіцца да печані.

гепатапто́з

(ад гр. hepar, -atos = печань + -птоз)

апусканне печані (пры вертыкальным становішчы хворага).

гепатацы́ты

(ад гр. hepar, -atos = печань + -цыты)

жалезістыя клеткі печані, якія ўваходзяць у склад пячоначнай долькі.

гепаты́т

(ад гр. hepar, -atos = печань)

хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характару; хвароба Боткіна.

гепта-

(гр. hepta = сем)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «сем».

гептаго́н

(ад гепта- + гр. gonia = вугал)

сямівугольнік.

гепта́метр

(гр. heptametros = сямістопны)

літ. сямістопны верш.

гепта́н

(ад гр. hepta = сем)

арганічнае злучэнне, насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, бясколерная рухомая вадкасць са слабым пахам; прымяняецца як эталон для вызначэння дэтанацыйнай стойкасці маторнага паліва.

гепта́рхія

(ад гепта- + гр. arche = улада, панаванне)

умоўны тэрмін, уведзены англійскімі гісторыкамі 16 ст. для абазначэння перыяду гісторыі Англіі з канца 6 да 9 ст., калі адсутнічала палітычнае адзінства краіны.

гептато́ніка

(ад гепта- + тоніка)

тое, што і дыятоніка.