Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

генера́л-адтота́нт

(ад генерал + ад’ютант)

1) ад’ютант у генеральскім званні пры імператары або фельдмаршале ў Расіі 18 ст.;

2) ганаровае званне вышэйшых афіцэраў у свіце расійскага імператара ў 1908—1917 гг.

генера́л-аншэ́ф

(фр. général en chef = галоўнакамандуючы)

генеральскае званне ў рускай арміі 18 ст.

генера́л-бас

(ням. Generalbass, ад іт. basso generale = лічбавы бас)

даўні спосаб лічбавага абазначэння ў нотным пісьме акордаў, калі лічбы ставіліся пад самай нізкай басовай партыяй.

генера́л-губерна́тар

(ад генерал + губернатар)

1) вышэйшая службовая асоба мясцовай адміністрацыі ў Расіі ў 1703—1917 гг.;

2) кіраўнік каланіяльнай адміністрацыі ў былых калоніях і дамініёнах Вялікабрытаніі, Францыі і іншых каланіяльных дзяржаў;

3) вышэйшы прадстаўнік англійскага караля ў краінах, якія раней былі брытанскімі дамініёнамі.

генера́л-кватэрма́йстар

(ад генерал + кватэрмайстар)

штабная пасада ў некаторых арміях (Англіі, Германіі і інш.).

генера́л-лейтэна́нт

(ад генерал + лейтэнант)

другое па старшынству генеральскае званне ў арміях некаторых дзяржаў, у т.л. і ў Рэспубліцы Беларусь.

генера́л-маёр

(ад генерал + маёр)

першае па старшынству генеральскае званне ў арміях некаторых дзяржаў, у т.л. і ў Рэспубліцы Беларусь.

генера́л-пракуро́р

(ад генерал + пракурор)

вышэйшы ўрадавы чыноўнік царскай Расіі, які наглядаў за законнасцю дзейнасці дзяржаўнага апарату і ўзначальваў Сенат.

генера́л-фельдма́ршал

(ад генерал + фельдмаршал)

вышэйшае воінскае званне ў арміі царскай Расіі і некаторых сучасных замежных арміях.

генера́тар

(лац. generator = вытворца)

апарат, машына для выпрацоўкі якога-н. энергетычнага прадукту (напр. гаручага газу з цвёрдага або вадкага паліва), атрымання пэўнага віду энергіі (напр. электрычнай з механічнай), стварэння электрамагнітных, светлавых, гукавых сігналаў і імпульсаў (напр. г. пераменнага току, г. сігналаў, аптычны г.).