Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэактыва́цыя

(ад рэ- + лац. activus = дзейсны)

узнаўленне актыўнага развіцця жывёл пасля дыяпаўзы.

рэакты́ў

(фр. reactif, ад лац. re- = супраць + activus = дзейсны)

рэчыва, якое ў злучэнні з іншым рэчывам дае рэакцыю і гэтым самым дазваляе выявіць наяўнасць апошняга ў хімічным саставе.

рэакты́ўны

(ад рэ- + лац. activus = дзейсны)

1) які служыць хімічным рэактывам;

2) які ўзнікае пад уздзеяннем сілы аддачы, выкарыстоўвае такую сілу (напр. р. рух, р. самалёт);

3) здольны рэагаваць на знешнія раздражненні (напр. р-ая нервовая сістэма).

рэа́кцыя

(фр. reaction, ад лац. re- = супраць + actio = дзеянне)

1) дзеянне ў адказ на знешняе раздражненне, уздзеянне (напр. р. вока на святло);

2) выяўленне сваіх адносін да дзеяння, выказвання каго-н. (напр. р. на крытыку);

3) рэзкая змена ў настроі, спад пасля нервовага ўзбуджэння;

4) фізічнае або хімічнае ўзаемадзеянне паміж рэчывамі (напр. ланцуговая р.);

5) палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху.

рэакцыяне́р

(фр. reactionnaire)

прыхільнік або ўдзельнік палітычнай рэакцыі, вораг сацыяльнага і культурнага прагрэсу.

рэакцэпта́цыя

(ад рэ- + лац. acceptare = прымаць)

паўторнае прыняцце да акцэпту вэксаля, паколькі спачатку акцэпт быў зроблены з абмежаваннем.

рэа́л1

(ісп. real = каралеўскі, ад rey = кароль)

даўнейшая іспанская сярэбраная манета, якая чаканілася ў 13—19 ст.

рэа́л2

(ням. Regal)

1) стол з нахіленай верхняй дошкай, на якую ставіцца каса са шрыфтам для набору;

2) друкарскі шрыфт, кегель якога роўны 120 пунктам.

рэалізава́ць

(фр. realiser, ад с.-лац. realis = сапраўдны)

1) ажыццяўляць, здзяйсняць, праводзіць у жыццё намечаны план, праграму, праект;

2) прадаваць маёмасць, тавар, каштоўныя паперы.

рэаліза́цыя

(фр. realisation, ад с.-лац. realis = сапраўдны)

1) ажыццяўленне, здзяйсненне, правядзенне ў жыццё чаго-н., напр. плана, праграмы, праекта;

2) продаж маёмасці, тавару, каштоўных папер.