Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

рытыдыядэ́льфус

(н.-лац. rhytidiadelphus)

лістасцябловы мох сям. рытыдыевых, які расце на лясной глебе, у хмызняку, на вільготных лугах.

рыты́зма

(н.-лац. rhytisma)

сумчаты грыб сям. фацыдыевых, які развіваецца на лісці клёна, вярбы, крапівы, падбелу.

рытэну́та

(іт. ritenute = стрыманы)

паступовае запавольванне музычнага тэмпу, меншае, чым рытарданда.

рыф​1

(ням. Riff)

рад падводных або надводных скал, небяспечных для суднаходства.

рыф​2

(гал. rif)

мар. папярочны рад прадзетых праз парус вяровак, пры дапамозе якіх можна паменшыць плошчу паруса.

рыфе́й

(н.-лац. Ripheus = старажытная назва Урала)

надрэгіянальнае падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы дакембрыю і адпаведны яму працяглы інтэрвал геалагічнага часу ад 1650 ± 50 да 680 ± 20 млн. гадоў.

ры́фіць

(гал. reef)

памяншаць плошчу паруса пры дапамозе рыфаў.

ры́флі

(англ. riffle)

паглыбленні і выступы на якой-н. паверхні.

ры́фма

(гр. rhythmos = суразмернасць, узгодненасць)

сугучнасць канцоў вершаваных радкоў або і некаторых слоў у сярэдзіне радка.

рыфо́рмінг

(англ. reforming, ад лац. reformare = пераўтвараць)

1) спосаб перапрацоўкі нафты для атрымання высакаякасных бензінаў і іншых каштоўных прадуктаў;

2) устаноўка для такой перапрацоўкі.