рынхастэ́гіум
(н.-лац. rhynchostegium)
лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які расце на камянях і драўніне.
рынхацэло́м
(ад гр. rhynchos = хобат + koiloma = поласць)
хобатная поласць немерцін; куды хабаток уцягваецца і з якой высоўваецца накшталт пальца пальчаткі.
рынхі́т
(н.-лац. rhynchitus)
жук сям. трубкакрутаў, які жывіцца пладамі раслін сям. ружавых.
рыпара́біус
(н.-лац. rhyparabius)
сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на экскрэментах траваедных жывёл.
рыпідадэ́ндран
(н.-лац. rhipododendron)
каланіяльная залацістая водарасць сям. ізахрызідавых, якая трапляецца пераважна ў тарфяністых водах.
рыпі́леры
(ад англ. repeal = разрыў)
члены ірландскіх арганізацый сярэдзіны 19 ст., якія выступалі за разрыў англа-ірландскай уніі 1801 г.
рыпо́ст
(фр. riposte = хуткі адказ)
удар у адказ або ўкол у фехтаванні пасля праведзенай абароны.
рыпс
(ням. Rips)
моцная тканіна з палатнянай асновай у дробны рубчык.
рыпса́ліс
(н.-лац. rhipsalis)
расліна сям. кактусавых з лістападобнымі сцёбламі і шматлікімі дробнымі белымі, жоўтымі або бледна-ружовымі кветкамі, пашыраная ў вільготных трапічных лясах Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях.
рырпрае́кцыя
(ад англ. rear = задні + праекцыя)
спосаб камбінаванай кіназдымкі, калі аб’ект здымаецца на фоне раней знятага адлюстравання (напр. пейзажу), што праектуецца на экран.