Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

храно́граф

(ад храна- + -граф)

1) помнік старажытнай пісьменнасці, які змяшчае гістарычную хроніку якіх-н. краін або асобнай дзяржавы;

2) прыбор для дакладнай рэгістрацыі моманту якога-н. назірання і для вымярэння кароткіх інтэрвалаў часу.

храно́метр

(ад храна- + -метр)

вельмі дакладны гадзіннік.

хром

(гр. chroma = колер, фарба)

1) хімічны элемент, цвёрды метал шэра-стальнога колеру, які выкарыстоўваецца для вырабу цвёрдых сплаваў, для пакрыцця металічных вырабаў;

2) соль хромавай кіслаты, якая выкарыстоўваецца як жоўтая, аранжавая, чырвоная ці зялёная фарба;

3) сорт мяккай тонкай скуры.

-хром

(гр. chroma = колер, фарба)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «колер», «фарба».

хрома-, храма-

(гр. chroma = колер, фарба)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «звязаны з афарбоўкай, з колерам».

хромагравю́ра

(ад хрома- + гравюра)

многакаляровы адбітак, зроблены літаграфскім спосабам.

хромалітагра́фія

(ад хрома + літаграфія)

1) літаграфічны спосаб друкавання некалькімі фарбамі;

2) адбітак, зроблены такім спосабам.

хромапратэі́ды

(ад хрома- + пратэіды)

складаныя бялкі, якія змяшчаюць афарбаваныя небялковыя кампаненты.

хромафатагра́фія

(ад хрома- + фатаграфія)

каляровая фатаграфія.

хромацыстаскапі́я

(ад хрома- + цыстаскапія)

метад функцыянальнага абследавання нырак пры дапамозе фарбавальніка індыгакарміну.