Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вагра́нка

(рус. вагранка, ад ням. Wagrain = назва мясцовасці ў Аўстрыі)

печ шахтавага тыпу для плаўлення чыгуну і каляровых металаў.

вад

(англ. wad)

мінерал групы псіламелану, сумесь зямлістых і сажыстых агрэгатаў аксідаў і гідраксідаў марганцу чорнага або цёмна-карычневага колеру; руда марганцу, кобальту і нікелю.

ва́дзі

(ар. wādi)

сухія даліны ў пустынях Аравіі і Паўн. Афрыкі, якія ў час дажджу напаўняюцца вадой.

вадо́зны

(лац. vadosus = неглыбокі);

в-ыя воды — падземныя воды атмасфернага паходжання або ўтвораныя ў межах зямной кары.

вадэві́ль

(фр. vaudeville)

кароткая жартоўная п’еса з песнямі-куплетамі, рамансамі і танцамі.

вадэме́кум

(лац. vade mecum = ідзі са мной)

кішэнная даведачная кніжка, даведнік.

ва́ер

(англ. wire)

стальны трос для буксіравання трала.

ва́за

(фр. vase, ад лац. vas = пасудзіна)

пасудзіна з рознага матэрыялу (керамічная, шкляная, металічная) і рознай формы для кветак, садавіны, цукерак або проста дэкаратыўнага прызначэння.

вазадылята́тары

(ад лац. vas = сасуд + dilatare = расшыраць)

сасударасшыральныя нервовыя валокны (параўн. вазаканстрыктары).

вазаканстры́ктары

(ад лац. vas = сасуд + constrictio = сцягванне)

сасудазвужальныя нервовыя валокны (параўн. вазадылятатары).