Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фецыя́лы

(лац. fehales)

жрацы ў Стараж. Рыме, якія выконвалі рэлігійныя абрады пры абвяшчэнні вайны або заключэнні міру.

фешэне́бельны

(англ. fashionable, ад fashion = фасон, мода)

элегантны, вытанчана-прыгожы, які адпавядае патрабаванням высокага густу і моды (напр. ф-ая гасцініца).

фе́я

(фр. fee)

1) істота жаночага полу, здольная рабіць цуды, чараўніца ў заходнееўрапейскай міфалогіі;

2) перан. чароўная жанчына.

фён

(ням. Fohn)

сухі цёплы вецер, што дзьме з гор у даліны, у асноўным у Альпах, на Каўказе.

фі

(англ. fee)

тое, што і феод.

фібергла́с

(англ. fiberglass, ад fiber = валакно + glass = шкло)

пластычны матэрыял, які складаецца з шкловалакністага напаўняльніка, змацаванага сінтэтычнай смалой, і вызначаецца трываласцю і лёгкасцю; выкарыстоўваецца пераважна для вырабу спартыўнага інвентару.

фі́бра

(лац. fibra = валакно)

1) уст. валакно расліннай або жывёльнай тканкі;

2) перан. сімвал душэўных сіл (напр. ненавідзець усімі фібрамі душы);

3) гнуткая моцная папяровая маса, апрацаваная хімічным спосабам і спрасаваная, якая з’яўляецца ізаляцыйным матэрыялам, замяняе скуру пры вырабе чамаданаў і інш.

фібраадэно́ма

(ад. лац. fïbra = валакно + адэнома)

мед. дабраякасная пухліна са злучальнай і жалезістай тканкі.

фібрабла́сты

(ад. лац. fibra = валакно + -бласты)

разнавіднасць клетак злучальнай тканкі жывёл і чалавека, якія прымаюць удзел ва ўтварэнні міжклетачнага рэчыва і фібрацытаў.

фібраі́н

(ад. лац. fibra = валакно)

валакністае бялковае рэчыва, якое з’яўляецца важнейшай састаўной часткай натуральнага шоўку.