рунцы́нія
(н.-лац. runcinia)
павук сям. бакаходаў светлай афарбоўкі, з рыжаватымі або фіялетавымі палосамі на брушку.
ру́ны1
(ням. Runen, ад ст.-сканд. run = таямніца)
пісьмёны, якімі карысталіся старажытныя германцы (3 ст.); захаваліся ў надпісах на камянях і іншых прадметах на тэрыторыі Германіі і Скандынавіі.
ру́ны2
(фін. runo = верш, песня)
старадаўнія народныя песні ў карэлаў, фінаў і эстонцаў.
ру́пар
(гал. roeper)
1) труба з расшыраным канцом для ўзмацнення гуку;
2) перан. той, хто распаўсюджвае якія-н. ідэі, погляды.
ру́пія
(санскр. rupia - срэбра)
грашовая адзінка Індыі, Пакістана, Інданезіі і некаторых іншых краін, а таксама манета адпаведнай вартасці.
рурбаніза́цыя
[ад англ. ru(tal) = вясковы + урбанізацыя]
працэс пашырэння гарадскіх форм і ўмоў жыцця на сельскую мясцовасць.
руст
(лац. rusticus = грубы, неапрацаваны)
камень з груба абчасанай ці выпуклай знешняй паверхняй, які выкарыстоўваецца ў рустыцы.
ру́стыка
(лац. rusticus = грубы, неапрацаваны)
рэльефная муроўка або абліцоўка будынка рустам, які стварае ўражанне масіўнасці, манументальнасці будынка.
ру́та
(лац. ruta)
травяністая расліна сям. рутавых з перыстым лісцем і жоўтымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і і ўмераных зонах Азіі; утрымлівае эфірны алей; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
рутстрае́мія
(н.-лац. rutstroemia)
сумчаты грыб сям. склератыніевых, які расце на паглыбленых у глебу адмерлых галінках і пладах лісцевых дрэў.