фе́рмер
(англ. farmer)
уладальнік або арандатар фермы1 1.
фе́рмі
[іт. fermi, ад E. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901—1954)]
адзінка даўжыні, якая прымянялася ў ядзернай фізіцы.
ферміён
[ад іт. E. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901—1954)]
элементарная часціца (электрон, пратон, нейтрон і інш.) або квазічасціца з паўцэлым спінам.
фе́рмій
[н.-лац. fermium, ад E. Fermi = прозвішча іт. фізіка (1901—1954)]
штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які належыць да актыноідаў.
фермуа́р
(фр. fermoir, ад fermer = замыкаць, загароджваць)
1) засцежка, спражка, звычайна ўпрыгожаная чым-н., на альбоме, кнізе, каралях, а таксама каралі з такой засцежкай-упрыгожаннем;
2) долата для мастацкага разьбярства, ціснення скуры.
фернамбу́к
(ісп. Fernambuco = назва порта ў Бразіліі)
дрэва сям. бабовых з жоўта-чырвонай каштоўнай драўнінай, якая пры высыханні робіцца цёмна-чырвонай, пашыранае ў Бразіліі; выкарыстоўваецца для вырабу каштоўнай мэблі і для атрымання чырвонай фарбы.
фернандыне́ла
(н.-лац. fernandinella)
каланіяльная зялёная водарасць сям. хларакокавых, якая трапляецца ў вадаёмах на цвёрдых субстратах або як эпіфіт і ў глебе.
феро́метр
(ад фера- + -метр)
устройства для вызначэння імгненных значэнняў індукцыі і напружанасці магнітнага поля ў ферамагнітных узорах пры іх намагнічванні.
ферто́інг
(гал. vertuiing)
мар. спосаб пастаноўкі судна на два якары ў месцах, дзе бываюць моцныя прылівы і адлівы, пераменныя ветры.
ферты́льнасць
(ад лац. fertilis = урадлівы)
здольнасць арганізма нараджаць патомства (параўн. стэрыльнасць 2).