Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рубі́н

(с.-лац. robinus, ад лац ruber = чырвоны)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў, які з’яўляецца разнавіднасцю карунду, каштоўны камень чырвонага колеру.

ру́бка

(рус. рубка, ад гал. roef = каюта)

1) надбудоўка на верхняй палубе судна, дзе знаходзіцца пост кіравання суднам;

2) назва розных спецыяльных памяшканняў (напр. р. радыёстанцыі);

3) кабіна ў дырыжаблі для камандзіра і прылад кіравання.

рубрафіты́я

(ад лац. robrum = чырвоны + гр. phyton = расліна)

грыбковая хвароба ногцяў і скуры, якая выклікаецца чырвоным трыхафітонам.

ру́брыка

(лац. robrica, ад rober = чырвоны)

1) загаловак раздзела ў газеце, часопісе;

2) раздзел, графа.

рубрыка́цыя

(ад рубрыка)

1) размеркаванне, расстаноўка па рубрыках;

2) сістэма загалоўкаў кнігі.

ру́бус

(н.-лац. robus)

кустовая або травяністая расліна сям. ружавых з калючымі сцёбламі і адзіночнымі кветкамі ў суквеццях; асобнымі відамі яе з’яўляюцца напр. маліна, ажыны.

ру́га

(с.-гр. rhoga = плата)

плата духавенству хлебам, часам грашыма, якая выдавалася ў старажытнарымскай дзяржаве, а пасля ў Маскоўскай дзяржаве да 17 ст.

руго́зы

(н.-лац. rugosa)

падклас вымерлых кішачнаполасцевых класа каралавых паліпаў.

руд

(англ. rood)

адзінка плошчы ў англійскай сістэме мер, роўная 1011,71 м​2.

рудбе́кія

(н.-лац. rodbeckia)

травяністая расліна сям. складанакветных з дробнымі жоўтымі кветкамі ў суквеццях-кошыках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.