Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хлорагаге́нны

(ад гр. chloros = зялёны + -генны);

х-ыя клеткі — буйныя клеткі перытаніяльнага эпітэлію многашчаціністых кольчацаў.

хлорамі́ны

(ад хлор + аміны)

хімічныя злучэнні, аміны, якія змяшчаюць хлор; выкарыстоўваюцца для дэзінфекцыі і адбельвання.

хлораміцэты́н

(ад гр. chloros = зялёны + mykes, -etos = грыб)

прыродны антыбіётык з шырокім антыбактэрыяльным дзеяннем.

хлорасарцы́на

(н.-лац. chlorosarcina)

аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. хлорасарцынавых, якая пашырана ў стаячых і ціхаплынных прэсных водах, у складзе слаявіны лішайнікаў і ў глебе.

хлорацэтафено́н

(ад хлор + ацэтон + гр. phaino = свячу)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва, якое належыць да слёзатачывых атрутных рэчываў.

хлорбензо́л

(ад хлор + бензол)

арганічнае злучэнне, араматычны галагеназмяшчальны вуглевадарод, бясколерная вадкасць; выкарыстоўваецца як растваральнік, пры вырабе некаторых лакаў, фарбавальнікаў.

хлоргармі́дыум

(ад хлор + гармідыум)

тое, што і гармідыум.

хлорпікры́н

(ад хлор + гр. pikros = горкі)

арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, якая прымяняецца для дэзінфекцыі глебы і як атрутнае рэчыва.

хлорэты́л

(ад хлор + этыл)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для мясцовага абязбольвання і пры кароткачасовым наркозе.