Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радо́н

(н.-лац. radon, ад лац. radium = радый)

прыродны радыеактыўны хімічны элемент, прадукт распаду радыю.

ра́дула1

(н.-лац. radula)

пячоначны мох сям. радулавых, які трапляецца на кары пераважна лісцевых дрэў.

ра́дула2

(лац. radula = скрабніца)

асобы апарат у глотцы большасці малюскаў, які служыць для раздрабнення ежы.

ра́дца, ра́йца

(ст.-польск. radca, rajca)

выбарны член у адміністрацыйны орган гарадскога самакіравання — раду (магістрат) на Беларусі ў 14—18 ст.

радые-

(лац. radius = прамень)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да радыеактыўнасці, да радыяцыі.

радыеакты́ўнасць

(ад радые- + актыўнасць)

здольнасць некаторых атамных ядзер самаадвольна распадацца, вылучаючы элементарныя часціцы — электроны, пазітроны і інш.

радыеакты́ўны

(ад радые- + актыўны)

1) здольны распадацца на элементарныя часціцы і выпраменьваць энергію, мець у сваім складзе элементы, што падлягаюць такому распаду (напр. р-ыя мінералы);

2) заснаваны на распадзе на элементарныя часціцы, што суправаджаецца выпрамяненнем энергіі.

радыеапера́тар

(ад радыё- + аператар)

работнік, які абслугоўвае радыёстанцыю.

радыеаўтагра́фія

(ад радые- + аўтаграфія)

тое, што і аўтарадыяграфія.

радыеаўто́граф

(ад радые- + аўтограф)

тое, што і аўтарадыяграма.