Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ро́ндаль

(польск. rondel, ад фр. rondelle = кружок)

уст. каструля з ручкай.

роп

(англ. rope = вяроўка)

адзінка даўжыні ў англійскай сістэме мер, роўная 6,096 м.

ро́стбіф

(англ. roastbeef)

ялавічына, засмажаная вялікім кавалкам.

ро́стверк

(ням. Rostwerk, ад Rost = краты + Werk = пабудова)

ніжняя частка фундамента збудавання.

ростр

(лац. rostrum = нос карабля)

таран у выглядзе галавы якой-н. жывёлы на насавой частцы старажытнарымскага ваеннага карабля.

ро́стра

(лац. rostra = насы караблёў)

1) трыбуна на форуме Стараж. Рыма, упрыгожаная насамі караблёў, захопленых у непрыяцеля;

2) архіт. упрыгожанні калон у выглядзе насавой часткі старажытнага судна.

ро́струм

(лац. rostrum = дзюба, морда)

1) частка вапняковага шкілета белемнітаў;

2) пярэдняя частка галавы ў некаторых рыб (напр. асятровых і акулавых);

3) хабаток у членістаногіх.

ро́стры

(гал. rooster = краты)

пляцоўкі, звычайна крацістыя, якія робяцца над палубай судна для шлюпак, катэраў, баркасаў і інш.

ро́та

(польск. rota < с.-в.-ням. rotte, ад лац. rutta = аддзел)

падраздзяленне ў пяхотных, танкавых, інжынерных і іншых родах войск, якое ўваходзіць у склад батальёна.

ротагравю́ра

[ад лац. rota(re) = вярцець + гравюра]

глыбокі друк на ратацыйных машынах.