Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

храматы́чны

(гр. chromatikos = каляровы)

1) заснаваны на храматызме, каляровы;

2) пабудаваны на 12 паўтонах тэмпераванай музычнай сістэмы.

храмафі́нны

(ад хром + лац. affinus = сваяцкі);

х-ая сістэма — тое, што і адрэналавая сістэма.

храмафо́ры

(ад храма- + -фор)

групы атамаў, якія абумоўліваюць афарбоўку арганічных злучэнняў.

храмафо́т

[ад храма- + фат(аграфія)];

спосаб капіравання паўтонавых негатываў на цынк або камень з выкарыстаннем спецыяльнага капіравальнага апарата.

храмаці́н

(ад гр. chroma, -atos = колер, фарба)

біял. рэчыва ядра жывёльнай і расліннай клеткі, здольнае афарбоўвацца пры гісталагічнай апрацоўцы (проціл. ахрамацін).

храме́ль

[ад хром + (нік)ель]

гарачаўстойлівы сплаў хрому і нікелю, які выкарыстоўваецца для вырабу награвальных прыбораў.

храмі́т

(ад хром)

1) мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага колеру; хромавая руда;

2) вогнетрывалы матэрыял з хромістага жалеза; выкарыстоўваецца ў металургіі.

-храмія, -хромія

(ад гр. chroma = колер, фарба)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «афарбоўка».

храмулі́на

(н.-лац. chromulina)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. храмулінавых, якая пашырана ў невялікіх стаячых вадаёмах.

храна-

гл. хрона-.