Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хларахі́трыум

(н.-лац. chlorochytrium)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. хларахітрыевых, якая пашырана ў прэсных і марскіх водах.

хларо́з

(н.-лац. chlorosis, ад гр. chloros = бледна-зялёны)

1) адна з форм малакроўя, якая характарызуецца недахопам жалеза ў арганізме; бледная немач;

2) хвароба раслін, выкліканая недахопам у глебе жалеза, пры якой лісце жаўцее і бялее.

хлары́ды

(н.-лац. chloridum, ад гр. chloros = зялёны)

злучэнні хлору з іншымі элементамі (напр. хларыд кальцыю, хларыд натрыю).

хлары́н

(ад хлор)

род штучнага валакна з полівінілхларыду, з якога робяць фільтры для кіслот, рыбалоўныя сеткі і інш.

хларыто́ід

(ад хларыты + -оід)

пародаўтваральны мінерал, алюмасілікат з групы крохкіх слюд.

хлары́ты

[ад гр. chloritis (lithos) = зялёны камень]

1) група слюдападобных мінералаў, якія ўтрымліваюць хлорыстыя злучэнні;

2) солі хлорыстай кіслаты, якія выкарыстоўваюцца для адбельвання тканін, цэлюлозы, паперы.

хларэ́ла

(н.-лац. chlorella, ад гр. chloros = бледна-зялёны)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах, на вільготным грунце, зрэдку ў морах.

хларэмі́я

(ад хлор + -эмія)

абавязковая прысутнасць хлору ў крыві ў выглядзе яго злучэнняў.

хларэнхі́ма

[ад хлар(афіл) + -энхіма]

тканка раслін, клеткі якой змяшчаюць фотасінтэтычныя структуры.

хло́р

(н.-лац. chlorum, ад гр. chloros = жоўта-зялёны)

хімічны элемент з групы галагенаў, газ жоўта-зялёнага колеру; шырока распаўсюджаны ў прыродзе ў выглядзе розных злучэнняў (гальвіт, сільвін і інш.); выкарыстоўваецца для адбелкі тканін, абеззаражвання вады.