Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

еўнухаіды́зм

(ад еўнух + гр. eidos = выгляд)

захворванне, абумоўленае прыроджанай або набытай недастатковасцю палавых залоз або недастатковасцю выдзялення гіпофізам ганадатропнага гармону.

еўпатры́ды

(гр. eupatrides)

родавая знаць у Стараж. Афінах.

еўрадо́лары

(англ. Eurodollar)

часовыя свабодныя рэсурсы ў доларах ЗША, пакладзеныя арганізацыямі і прыватнымі асобамі ў еўрапейскія банкі, якія выкарыстоўваюць іх для прадастаўлення давання крэдытаў.

еўрака́рд

(англ. Eurocard)

міжнародная крэдытная картка з правам карыстання ёй у любой краіне, якая з’яўляецца ўдзельніцай еўрапейскай банкаўскай сістэмы.

Еўрако́смас

(ад лац. Europa + космас)

аб’яднанне прамысловых прадпрыемстваў 11 краін Еўропы, створанае ў 1961 г. для развіцця касмічнай тэхнікі і касманаўтыкі.

еўрапео́ід

(ад лац. Europa + -оід)

прадстаўнік расы, для якой характэрна светлая скура, мяккія валасы, вузкі выступаючы нос, тонкія губы.

еўропацэнтры́зм

(ад лац. Europa + цэнтрызм)

прынцып і пазіцыя, паводле якіх падзеі ў свеце разглядаюцца і ацэньваюцца з еўрапейскага пункту гледжання.

еўро́пій

(н.-лац. europium, ад лац. Europa = Еўропа)

хімічны элемент з сям. лантаноідаў, рэдказямельны метал серабрыста-белага колеру; выкарыстоўваецца як паглынальнік нейтронаў у ядзернай тэхніцы, актыватар люмінафораў у каляровым тэлебачанні.

еўрыо́піс

(н.-лац. euryopis)

павук сям. цянётнікаў, які трапляецца ў фауне Беларусі.

еўста́хіеў

(ад іт. Eustachio = прозвішча іт. ўрача-анатама 16 ст.);

е-ая труба — канал, які злучае сярэдняе вуха з насаглоткай.