Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фаты́чны

(ад гр. phathos = сказаны);

фатычнае маўленне — кантактны від маўлення, гаварэнне з мэтай падтрымання кантакту.

фа́уна

(н.-лац. fauna, ад лац. Fauna = імя старажытнарымскай багіні палёў і лясоў)

сукупнасць усіх відаў жывёл якой-н. тэрыторыі або пэўнага адрэзка часу, што гістарычна склалася за перыяд існавання Зямлі.

фауні́стыка

(ад фауна)

раздзел заалогіі і зоагеаграфіі, які вывучае фауну наогул і размяшчэнне жывёл на пэўных тэрыторыях зямнога шара.

фаустпатро́н

(ням. Faustpatrone, ад Faust = кулак + Patrone = патрон)

ручная рэактыўная зброя, якая складаецца з міны і адкрытага з двух бакоў ствала.

фау́ты

(ням. Fauten = пустоты)

парушэнні нармальнай будовы дрэва, адхіленне ад нормы ў знешняй форме ствала і розныя пашкоджанні драўніны, якія змяняюць якасць і абмяжоўваюць выкарыстанне яе.

фаўн

(лац. Faunus = імя бога палёў, гор і лясоў, апекуна пастухоў у старажытнарымскай міфалогіі)

амерыканская малпа з роду капуцынаў з двума чубкамі на цемені.

фахве́рк

(ням. Fachwerk, ад Fach = панэль + Werk = збудаванне)

1) каркас агараджальнай канструкцыі, пераважна сцяны прамысловых будынкаў;

2) драўляны каркас малапавярховых, пераважна грамадзянскіх будынкаў з прамежкамі, закладзенымі цэглай.

фацы́дый

(н.-лац. phacidium)

сумчаты грыб сям. фацыдыевых, які развіваецца на ігліцы сеянцаў і маладняку хвоі.

фа́цыя

(лац. facies = выгляд)

1) комплекс умоў утварэння асадачнай горнай пароды;

2) горная парода, што ўтварылася на працягу абмежаванага часу на тэрыторыі з аднолькавымі ўмовамі;

3) асадачны пласт горнай пароды, які мае аднолькавы склад, фізіка-хімічныя ўласцівасці і аднолькавую выкапнёвую фауну і флору.

фацэ́лія

(н.-лац. phacelia)

травяністая расліна сям. вадаліснікавых з перыста-рассечаным лісцем і шматлікімі ружова-блакітнымі кветкамі ў коласападобных суквеццях, пашыраная пераважна ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.