Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аўтако́д

(ад аўта- + код)

мова праграмавання, арыентаваная на канкрэтную электронна-вылічальную машыну.

аўтакра́ма

(ад аўта- + крама)

аўтобус, прыстасаваны пад пераезны магазін.

аўтакра́н

(ад аўта- + кран)

самаходны грузападымальны кран.

аўтакра́т

(гр. autokrates = самаўладны)

правіцель з неабмежаванай уладай; манарх, самадзержац.

аўтакра́тар

(гр. autokrator = самадзержац)

частка тытула візантыйскага імператара (поўны тытул — васілеўс і аўтакратар рамеяў).

аўтакра́тыя

(гр. autokrateia)

форма кіравання, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная ўлада ў дзяржаве; манархія, самадзяржаўе.

аўталітагра́фія

(ад аўта- + літаграфія)

літаграфія з малюнка, якую выканаў на камені сам аўтар.

аўтало́гія

(ад аўта- + -логія)

лінгв. ужыванне слоў у іх прамым значэнні.

аўтамабілі́зм

(ад аўтамабіль)

аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.

аўтамабі́ль

(ад аўта- + лац. mobilis = рухомы)

машына з рухавіком унутранага згарання для перавозкі пасажыраў, грузаў па бязрэйкавых дарогах (напр. легкавы а., грузавы а.).