Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фасцы́кула

(лац. fasciculus = пучок, звязка)

звязка дакументаў рознага зместу, размешчаных у парадку рэгістрацыйных нумароў.

фасцыялёзы

(ад фасцыёла)

глісныя хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца фасцыялідамі.

фасцыялі́ды

(н.-лац. fasciolidae)

сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у жоўцевых пратоках печані, жоўцевым пузыры авечак, буйной рагатай жывёлы, ласёў, аленяў, казуль і чалавека.

фасцыя́цыя

(ад лац. fascia = павязка)

выродлівая дэфармацыя парасткаў раслін, пры якой яны становяцца пляскатымі, шаблепадобнымі.

фат

(фр. fat, ад лац. fatuus = дурны)

самазадаволены франт, пусты, пошлы чалавек.

фата́

(цюрк. fata, ад санскр. pata = тканіна)

галаўны ўбор нявесты ў выглядзе лёгкай белай накідкі з кісяі, карункаў і інш.

фатаграфі́зм

(ад фатаграфія)

знешне дакладнае, але ідэйна не асэнсаванае адлюстраванне рэчаіснасці.

фатагра́фія

(ад гр. phos, -otos = святло + -графія)

1) спосаб атрымання адбіткаў прадметаў на святлоадчувальных матэрыялах;

2) здымак, атрыманы такім спосабам;

3) майстэрня па вырабу фотаздымкаў.

фаталі́зм

(фр. fatalisme, ад лац. fatalis = наканаваны; фатальны)

вера ў непазбежны лёс, у тое, што ўсё прадвызначана нейкай таямнічай сілай.

фаталі́ст

(ад фаталізм)

чалавек, які верыць у непазбежнасць лёсу.