Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экю́1

(фр. écu)

старадаўняя французская залатая або сярэбраная манета з малюнкам геральдычнага шчыта, якая чаканілася ў 13—18 ст.

экю́2

(англ. ECU, ад European Currency Unit = еўрапейская валютная адзінка)

рэгіянальная міжнародная грашовая адзінка, якая з 13 сакавіка 1979 г. выкарыстоўваецца краінамі—ўдзельніцамі Еўрапейскай валютнай сістэмы (ЕВС).

эладэ́я

(н.-лац. elodea, ад гр. helodes = балотны)

водная травяністая расліна сям. жабнікавых з доўгімі плывучымі каранямі, прадаўгаватым лісцем і адзіночнымі белымі кветкамі на доўгіх кветаножках, якая засмечвае сажалкі і іншыя прэснаводныя вадаёмы; пашырана пераважна ў Амерыцы; некаторыя віды вырошчваюцца ў акварыумах.

элакато́трыкс

(н.-лац. elakotothrix)

каланіяльная зялёная водарасць сям. элакатотрыксавых, якая пашырана ў планктоне або на раслінах у прэсных вадаёмах, на вільготным грунце і ў глебе.

элакве́нцыя

(лац. eloquentio)

уст. аратарскае майстэрства.

эланга́цыя

(лац. elongatio, ад longus = далёкі)

астр. бачная вуглавая адлегласць планеты ад Сонца.

эласматэ́рый

(ад гр. elasma = пласцінка + -тэрый)

вельмі буйны вымерлы насарог з масіўным купалападобным рогам на ілбе, з пласцінчатай зубной эмаллю, які жыў у Еўразіі ў раннечацвярцічную эпоху.

эласо́ма

(н.-лац. elassoma)

рыба атрада акунепадобных, якая пашырана ў балотных лясных вадаёмах на поўдні ЗША; вядома як акварыумная.

эластагра́фія

(ад н.-лац. elasticus = пругкі + -графія)

друкаванне з эластычных друкарскіх форм фарбамі, якія хутка высыхаюць.

эластаме́ры

(ад н.-лац. elasticus = пругкі + -мер)

палімеры з высокаэластычнымі ўласцівасцямі ў шырокім дыяпазоне тэмператур (напр. натуральны і сінтэтычны каўчукі).