цэнтумві́ры
(лац. centumviri, ад centum = сто + vir = муж, мужчына)
калегія суддзяў у Стараж. Рыме, якая кіравала грамадзянскімі справамі.
цэнтурыён
(лац. centuno, -onis)
начальнік цэнтурыі 1, сотнік у войску Стараж. Рыма.
цэнту́рыя
(лац. centuria)
1) частка легіёна, ваеннае падраздзяленне ў Стараж. Рыме, першапачаткова колькасцю ў сто чалавек;
2) група грамадзян у Стараж. Рыме, якая мела аднолькавы маёмасны цэнз.
цэнтыфо́лія
(лац. centifolia = стопялёсткавая)
махровая садовая ружа.
цэну́р, цэну́рус
(ад гр. koinos = агульны + ura = хвост)
адзін з тыпаў фіны, што ўяўляе сабой буйны пузыр, на сценках якога ўтвараецца многа сколексаў.
цэпелі́н
[ням. F. Zeppelin = прозвішча ням. канструктара (1838—1917)]
дырыжабль з металічным каркасам, які абцягнуты тканінай.
цэрапа́дус
(ад лац. cerasus = вішня + padus = чаромха)
міжвідавы гібрыд стэпавай вішні і японскай чаромхі.
цэрапла́стыка
(ад лац. cera = воск + пластыка)
скульптура з воску.
цэрастэ́рыяс
(н.-лац. cerasterias)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацыставых, якая трапляецца ў планктоне азёр.
цэратадо́н
(н.-лац. ceratodon)
лістасцябловы мох сям. дытрыхавых, які расце на аголенай глебе, вогнішчах, камянях, гнілой драўніне, саламяных дахах, камлях дрэў.