Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фіста́шка

(фр. pistache)

дрэва сям. анакардыевых з перыстым лісцем, пашыранае пераважна ў Міжземнамор’і, Сярэд. Азіі, Цэнтр. Амерыцы, а таксама плод гэтага дрэва, які мае форму невялікага арэха.

фі́стула

(лац. fistula = труба, канал)

1) старая назва аднаствольных, а пазней і шматствольных флейт;

2) тое, што і фальцэт;

3) мед. свішч або штучны канал ад якой-н. поласці ці хворага органа на паверхню цела.

фістулагра́фія

(ад фістула + -графія)

метад рэнтгеналагічнага даследавання свішчоў.

фі́сцыя

(н.-лац. physcia)

ліставаты сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які расце на кары дрэў, аголенай драўніне, камяністых субстратах.

фіта́

(гр. theta)

перадапошняя літара кірыліцкага алфавіта, якая служыла для перадачы гука «ф» у словах грэчаскага паходжання ў беларускай пісьменнасці да 18 ст., у рускай — да 1918 г.

фіта-

(ад гр. phyton = расліна)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «расліна».

фітабе́нтас

(ад фіта- + бентас)

сукупнасць раслін, якія жывуць на дне неглыбокіх вадаёмаў.

фітабіяло́гія

(ад фіта- + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае жыццё раслін.

фітагармо́ны

(ад фіта- + гармоны)

фізіялагічна актыўныя рэчывы, якія ўтвараюцца ў раслінах у вельмі малой колькасці і рэгулююць рост раслін, павялічваюць іх укараненне; да фітагармонаў належаць ауксіны, вітаміны, цытакініны, гіберэліны і інш.

фітагеагра́фія

(ад фіта- + геаграфія)

раздзел батанічнай геаграфіі, які вывучае заканамернасці пашырэння раслін на зямной паверхні.