Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

факто́рынг

(англ. factoring)

разнавіднасць пасрэдніцкай дзейнасці, пры якой кампанія-пасрэднік за пэўную плату атрымлівае ад прадпрыемства права сыскваць ад пакупнікоў і залічваць на свой рахунак належную яму суму грошай.

факто́рыя

(с.-лац. factoria, ад лац. factor = які робіць, стварае што-н.)

1) гандлёвы пасёлак еўрапейскіх купцоў у каланіяльных краінах або аддаленых раёнах;

2) пункт, які закупляе прадметы промыслу і гандлюе ў аддаленых прамысловых раёнах.

факто́тум

(лац. fac totum = рабі ўсё)

уст. давераная асоба, якая выконвае чыё-н. заданне, даручэнне.

факту́ра

(лац. factura = апрацоўка, будова)

1) характар апрацоўкі, які вызначае знешні выгляд тканіны, скуры і іншых матэрыялаў (напр. ф. мармуру, ф. шкла);

2) своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва (напр. ф. верша, ф. жывапісу);

3) рахунак з вопісам адпраўленага тавару.

факты́сы фа́ктысы

(фр. factices, ад лац. facticius = штучны)

прадукты, апрацоўкі раслінных алеяў серай; выкарыстоўваюцца для змякчэння каўчуку.

факты́чны

(ад факт)

які заснаваны на фактах, адпавядае фактам, сапраўдны.

факультаты́ў

(лац. facultativus = магчымы)

неабавязковы для наведвання, звышпраграмны навучальны курс.

факультаты́ўны

(лац. facultativus)

неабавязковы, дадатковы (напр. ф. курс лекцый).

факультэ́т

(ням. Fakultät, ад лац. facultas, -atis = здольнасць, магчымасць)

аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўнае кола навуковых дысцыплін па пэўнай спецыяльнасці.

фа́кус

(н.-лац. phacus)

аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая пашырана ў мелкіх непраточных вадаёмах або ў прыбярэжнай частцы азёр і рэк, асабліва забруджаных арганічнымі рэчывамі.