Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фагаты́ст

(ад фагот)

музыкант, які іграе на фагоце.

фагатэрапі́я

(ад фагі + тэрапія)

лячэнне інфекцыйных хвароб прэпаратамі бактэрыяфагаў.

фагацыто́з

(ад фагацыты)

актыўнае захопліванне і паглынанне фагацытамі чужародных цел, у т.л. і бактэрый.

фагацы́ты

(ад фагі + -цыты)

клеткі жывёльнага арганізма, здольныя захопліваць і паглынаць чужародныя часцінкі, у т.л. і бактэрыі.

фа́гі

(гр. phagos = пажыральнік)

вірусы (бактэрыяфагі і актынафагі), якія паражаюць бактэрыі і актынаміцэты.

-фагія

(гр. phagos = які пажырае)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з працэсамі пажырання, паглынання.

фаго́т

(іт. fagotto)

драўляны духавы язычковы музычны інструмент з канічным каналам і двайной трысцінкай.

фае́

(фр. foyer = літар. ачаг)

памяшканне ў тэатры, кіно, філармоніі для адпачынку гледачоў перад пачаткам спектакля, фільма, канцэрта або ў час антракту.

фае́рка

(ад ням. Feuer = агонь)

канфорка ў кухоннай пліце.

фаёдыя

(н.-лац. fayodia)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на глебе ў вільготных імшыстых і мяшаных лясах, неядомы.