Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

у́мбра

(лац. umbra = цень)

1) карычневы мінеральны пігмент, які ўжываецца для прыгатавання фарбаў;

2) фарба бура-карычневага колеру.

умля́ут

(ням. Umlaut)

лінгв. прыпадабненне галоснага гуку кораня галоснаму гуку суфікса ў германскіх мовах, г.зн. замена гукаў a, o, u на ä, ö, ü.

умфо́рмер

(ням. Umformer, ад umformen = ператвараць)

электрычная машына для ператварэння пастаяннага току аднаго напружання ў пастаянны . ток іншага напружання.

унанімі́зм

(фр. unanimisme = аднадушша, ад лац. unus = адзін + anima = душа)

дэкадэнцкая плынь у французскай літаратуры пач. 20 ст., якая прапагандавала ідэю аднастайнасці чалавецтва незалежна ад класавай дыферэнцыяцыі і рэальных эканамічных умоў.

ундзі́на

(ням. Undine, ад лац. unda = хваля)

міфалагічная істота, якая нібыта жыве ў рэчках і азёрах; русалка, наяда.

ундэві́т

[ад лац. unde(cim) = адзінаццаць + віт(аміны)]

лекавы вітамінны прэпарат, які выкарыстоўваецца з лячэбна-прафілактычнай мэтай, каб пазбегнуць заўчаснага старэння.

ундэ́цыма

(лац. undecima = адзінаццатая)

муз. 1) інтэрвал, які ахоплівае адзінаццаць ступеняў дыятанічнага гукарада;

2) адзінаццатая ступень двухактаўнага дыятанічнага гукарада.

ундэцымако́рд

(ад ундэцыма + акорд)

муз. акорд з шасці разнайменных гукаў, якія размеркаваны па тэрцыях.

ундэцы́н

(лац. undecim = адзінаццаць)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваюць для лячэння грыбковых захворванняў скуры.

уні-

(лац. unus, uni = адзін)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «адзін».