Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлефа́кс

(ад тэле- + лац. fac simile = рабі падобнае)

1) прыём і перадача графічнай дакументаванай інфармацыі сродкамі далёкай сувязі;

2) апарат для такой інфармацыйнай сувязі;

3) паведамленне, перададзенае або прынятае гэтым апаратам.

тэлефанагра́ма

(ад тэлефон + -грама)

паведамленне, тэкст якога дыктуецца па тэлефоне і запісваецца пры прыёме.

тэлефаніза́цыя

(ад тэлефон)

расшырэнне тэлефоннай сеткі шляхам стварэння тэлефонных вузлоў і ліній сувязі.

тэлефані́я

(ад тэле- + -фанія)

аддзел тэлекамунікацыі, які забяспечвае абмен інфармацыяй пры дапамозе сродкаў тэлефоннай сувязі.

тэлефатагра́фія

(ад тэле- + фатаграфія)

фатаграфаванне аб’ектаў з вялікай адлегласці.

тэлефіка́цыя

(ад тэле- + -фікацыя)

развіццё і пашырэнне перадавальнай і прымальнай сетак тэлебачання.

тэлефо́н

(ад тэле- + -фон)

1) від сувязі, які дае магчымасць перадаваць вусную размову на адлегласць пры дапамозе электрычных сігналаў па правадах;

2) электраакустычны апарат для перадачы і прыёму моўнай інфармацыі; нумар такога апарата.

тэлефо́ра

(н.-лац. thelephora)

базідыяльны грыб сям. тэлефоравых, які расце на пясчанай глебе, гнілой драўніне, на лесасеках.

тэлецэ́нтр

(ад тэле- + цэнтр)

тэлевізійная станцыя, прызначаная для стварэння праграм тэлебачання.

тэлеэкра́н

(ад тэле- + экран)

частка тэлевізара, на якой з’яўляецца прынятае адлюстраванне.