Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлеало́гія

(ад гр. telos, -leos = мэта, канец + -логія)

філасофскае вучэнне, паводле якога ўся гісторыя свету з’яўляецца здзяйсненнем наперад вызначанай богам мэты і ўсё ў развіцці прыроды і грамадства мэтазгодна.

тэлеангіэктазі́я

(ад гр. telos = мэта, канец + angeion = сасуд + ektasis = расшырэнне)

прыроджанае або набытае стойкае празмернае расшырэнне дробных сасудаў скуры або слізістых абалонак у форме сінюшна-чырвоных плям, часцей на твары, галёнках.

тэлеапера́тар

(ад тэле- + аператар)

аператар тэлестудыі.

тэлеатэлье́

(ад тэле- + атэлье)

атэлье па ўстаноўцы і рамонту тэлевізараў.

тэлеаўтама́тыка

(ад тэле- + аўтаматыка)

галіна аўтаматыкі, якая ахоплівае тэорыю і прынцыпы пабудовы сістэм кіравання з выкарыстаннем метадаў і сродкаў тэлемеханікі.

тэлебіно́кль

(ад тэле- + бінокль)

спецыяльны бінокль, які дае магчымасць ясна бачыць вельмі аддаленыя прадметы.

тэлебо́л

(н.-лац. thelebolus)

сумчаты грыб сям. аскаболавых, які развіваецца на субстратах, багатых перагноем.

тэлеві́зар

(ад тэле- + лац. visor = які бачыць)

апарат для прыёму зрокавых перадач і іх гукавога суправаджэння.

тэлевіктары́на

(ад тэле- + віктарына)

жанр тэлевізійнага вяшчання, заснаваны на падачы ведаў у займальнай форме.

тэлегені́чны

(ад тэле- + гр. genos = род, паходжанне)

які эфектна выглядае на тэлевізійным экране (параўн. фотагенічны).