Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трахіандэзі́т

(ад трахіт + андэзіт)

горная парода, прамежкавая паміж трахітам і андэзітам, у якую як парфіравыя вылучэнні ўваходзяць андэзін, лабрадор, радзей бітаўніт, біятыт, дыяпсід і інш.

трахібаза́льт

(ад трахіт + базальт)

базальтавая горная парода, якая складаецца з піраксену, шчолачнага палявога шпату, алівіну і інш.

трахіка́рпус

(н.-лац. trachycarpus)

пальма з веерападобным лісцем, пашыраная ў субтропіках; вырошчваецца як дэкаратыўная.

трахілі́ды

(н.-лац. trachylida)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных; прадстаўлены толькі медузамі.

трахілі́скі

(н.-лац. trochiliscus)

вымерлыя шматклетачныя водарасці аддзела харавых, якія былі пашыраны ў апрэсненых водах прыбярэжных частак мораў у палеазоі.

трахі́сцыя

(н.-лац. trochiscia)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў глебах, планктоне і сярод скопішчаў ніткаватых зялёных водарасцей прэсных і саланаватых вадаёмаў.

трахі́т

(ад гр. trachys = шурпаты)

вулканічная горная парода зярністай структуры і светлай афарбоўкі; выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

трахіхло́ран

(н.-лац. trachychloron)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў канавах, лужынах, на дне вадаёмаў, у прыбярэжным планктоне, на водных раслінах, у глебе.

трахо́за

(н.-лац. trochosa)

павук сям. ліказідаў карычневай афарбоўкі, з шаравата-жоўтым брушкам, які жыве на сухіх палянах, лугах на паверхні глебы, пад камянямі.

трахо́іда

(гр. trochoeides, ад trochos = кола + eidos = выгляд)

мат. плоская крывая, якая апісваецца пунктам, звязаным з акружнасцю, што коціцца без слізгання па другой акружнасці або прамой.