Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фарма́нта

(лац. formans, -ntis = які ўтварае, фарміруе)

дадатковае адценне гуку, якое надае гучанню музычнага інструмента або голасу асаблівую афарбоўку-тэмбр.

фарма́т

(фр. format, ад лац formatus = сфармаваны)

памер (вышыня і даўжыня) кнігі, папяровага аркуша, карткі і г. д.

фарматы́ў

(фр. formatif, ад лац. formatus = сфармаваны)

тое, што і афікс.

фарма́цыя

(лац. formatio = утварэнне, від)

1) пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства на гэтай стадыі з уласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці;

2) сістэма поглядаў, унутраны склад;

3) комплекс генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння;

4) расліннае згуртаванне, якое характарызуецца адным або некалькімі агульнабіялагічнымі відамі.

фармацы́я

(п.-лац. pharmacia, ад гр. pharmakeia = прымяненне лякарства)

раздзел медыцыны, які вывучае пытанні здабывання, апрацоўкі, вырабу, захавання і выдачы лекавых сродкаў.

фармацэ́ўт

(гр. pharmakeutes = які робіць лякарства)

аптэчны спецыяліст з вышэйшай або сярэдняй фармацэўтычнай адукацыяй.

фармацэ́ўтыка

(гр. pharmakeutike)

комплекс дысцыплін, якія вывучаюць пытанні здабычы, апрацоўкі, вырабу, захоўвання і водпуску лекавых сродкаў.

фармі́дыум

(н.-лац. phormidium)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. асцыляторыевых, якая пашырана ў вадзе, на глебе і ў глебе, на скалах і інш.

фармірава́ць

(рус. формировать, ад лац formare)

1) арганізоўваць, ствараць, састаўляць (напр. ф. дывізію, ф. урад, ф. таварны састаў);

2) выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і інш.

фармія́ты

(ад лац. formica = мурашка)

солі і эфіры мурашынай кіслаты; выкарыстоўваюцца ў арганічным сінтэзе як дубільнікі, растваральнікі і інш.